Пазакласная работа
Веды маюць вельмі малую сілу, калі яны не падмацаваны асобаснымі якасцямі чалавека. Веды — гэта толькі пэндзаль у руках мастака. Фарбы — гэта сама асоба.
І мы ў сваёй штодзённай працы імкнёмся не проста абмяняцца з дзецьмі сваімі ведамі і досведам, але першым чынам выхаваць з іх тых, каго прынята зваць сапраўднымі людзьмі.