Словарь или электронный переводчик?

Гэта пытанне паўстае сёння перад многімі школьнікамі.

Першае выбіраюць тыя, хто клапоцяцца пра якасць, другое — тыя, хто думаюцьпра хуткасць, а некоторыя абіраюць два сродкі. Вось і думайце, хто разумнейшы?.. А для нас, настаўнікаў, шчыра кажучы, гэта стала праблемай.

Па-першае, карыстанне электроннымі сродкамі пры перакладзе тэкстаў недабаўляе ведаў, таму што ўсё робіць за вас камп’ютар. А, па-другое, насённяшні дзень ідэальнага электроннага перакладчыка не існуе, а некаторыя вучні, на жаль, нават не правяраюць перад запісам у чыставік тэксты. Хутка мы наогул забудзем, як выглядаюць слоўнікі. Нездарма з’явіўся анекдот пра вучня, якому для перакладу тэксту выдалі ў бібліятэцы слоўнік, а ён, прыйшоўшы дадому, доўга сядзеў і не мог зразумець, як гэты слоўнік можна ўставіць і загрузіць у камп’ютар.

Вось мы разам з Карынай Трусавай (9 “Б”) і Кацяй Сакаловай (7 “Б”)правялі невялікае даследаванне, з вынікамі якога вы можаце азнаёміццаніжэй. Спадзяёмся, што наша праца не будзе дарэмнай…

http://vk.com/album-27429917_152077024

P.S. Мы будзем удзячны вам за каментарыі.

З павагай, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юлія Іванаўна Шавярдак

Новая версия официального сайта - sch110.minsk.edu.by
Телефон приемной: +375 17 364-45-06